Знайсці
14.08.2019 / 11:145РусŁacБел

Лукашэнка заклікаў падвоіць вытворчасць рыбы

Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы ў Касцюковіцкім раёне фарэлевую гаспадарку «Лохва», піша БелТА

«Чаго мы марудзім, чаго баімся? Тэхналогіі выдатныя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэтую праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы — дзе будзем будаваць і што. І як мінімум трэба падвоіць вытворчасць рыбы, не толькі на Магілёўшчыне», — сказаў ён.

Кіраўнік краіны дэталёва цікавіўся працай гаспадаркі: тэхналогіямі, рэнтабельнасцю, аб'ёмамі вытворчасці, наяўнасцю рынкаў. У першую чаргу кіраўніка дзяржавы цікавілі магчымасці далейшага развіцця. «Калі ёсць, трэба рабіць хутчэй», - сказаў ён.

Як далажылі кіраўніку дзяржавы, магчымасці для пашырэння вытворчасці маюцца. Рыбная прадукцыя, і ў прыватнасці фарэль, запатрабавана як на ўнутраным, так і знешніх рынках. У 2019 годзе чаканая вытворчасць рыбы ў краіне складзе 16,6 тыс. тон, у той жа час у Беларусь штогод імпартуецца 180 тыс. т з улікам патрэбаў перапрацоўкі і наступнага экспарту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031