Даслаць навіну
Знайсці
11.08.2019 / 18:56 8

Сястра віцебскага смяротніка: Ён быў у касцюме аранжавага колеру, прыкуты кайданкамі да стала

Павялічыць выяву

Сястра Віктара Паўлава, Раіса. Фота: spring96.org.

Напрыканцы ліпеня ў Віцебску быў вынесы чарговы смяротны прысуд. У гэты раз да вышэйшай меры пакарання прысудзілі Віктара Паўлава, якога абвінавацілі ў забойстве дзвюх пенсіянерак на Віцебшчыне.

Расстраляюць мужчыну, які пад Новы год забіў паленам дзвюх бабулек

Сястра Паўлава Раіса, распавяла праваабаронцам «Вясны», што збіраецца змагацца за жыццё Віктара. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала брата ў Віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.

«Нам далі дзве гадзіны. Ён быў у касцюме аранжавага колеру. Падчас спаткання Віця быў прыкуты кайданкамі да стала. Увесь час каля нас стаяў ахоўнік. Паўсюль віселі відэакамеры, таму мы не маглі размаўляць абсалютна на ўсе тэмы», — распавядае пра абставіны спаткання сястра асуджанага.

Яна спадзявалася да апошняга, што прысуд будзе іншы. Па словах Раісы, яна нават не ведала, што ў Беларусі дагэтуль суды выносяць смяротныя прысуды:

«Да гэтага выпадку я нават не ведала, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне. Не магла падумаць, што ў нас у краіне выкарыстоўваюць расстрэл у якасці пакарання. Суддзя так пры вынясенні прысуду гэта і сказаў…»

Сястра Паўлава звярнулася да праваабаронцаў па дапамогу:

«Прысуд несправядлівы. Думаю, што ён не адзін гэта ўсё рабіў. Ён не мог адзін так прыбраць дом, схаваць усё так, каб практычна слядоў ніякіх не засталося.

Думаю, што ён проста баіцца. Баіцца аховы і наогул кожнага кроку. Яго там зацюкалі. Ён, як кажуць, ужо ніхто. Прыйшоў — зачынілі. Ён так стаміўся, што згодны ўжо з усім і на ўсё».

Як адзначыў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, 

такія кейсы дэманструюць, што мэты крымінальнай адказнасці ў нашай краіне не дасягаюцца. Так і ў гэтай сітуацыі, выкрэсліваючы Паўлава з грамадства смяротным прысудам, дзяржава не задаецца пытаннем, чаму чалавек, які ўжо адбыў тэрмін у месцах пазбаўлення волі, зноў здзейсніў злачынства, і ніякага выпраўлення асуджанага не адбылося.

Сястра Паўлава паведаміла праваабаронцам, што Віктар ужо даслаў скаргу ў Вярхоўны суд. Раіса спадзяецца, што вынесены смяротны прысуд у дачыненні да яе брата будзе перагледжаны.

Гэта ўжо другі смяротны прысуд вынесены сёлета ў Беларусі. 9 студзеня суддзі Магілёўскага абласнога суда асудзілі да расстрэла жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча. Яго абвінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах.

NN.by

4
Па-коласаўску мудры / адказаць
12.08.2019 / 10:17
Alehna,
амерыканцы, дарэчы, смяротнае пакаранне касаваць не збіраюцца.
Ну хіба што больш гуманізму: не вешаюць як некалі на Дзікім Захадзе, а робяць укол шпрыцам куды трэба. А летась у электрычнае крэсла пасадзілі 63-гадовага дзядулю, ён сам выбіраў - яшчэ і свабода выбару.
1
Нейкі чалавек / адказаць
12.08.2019 / 17:02
Ён хоча жыць. Жанчыны, якіх ён забіў, таксама хацелі жыць. Чаму нехта лічыць, што прысуд несправядлівы? Канешне, было б лепей пасадзіць яго да канца ягонага жыцця ў невялікую адзіночную камеру, дзе былі б толькі койка, стол, стул, шафа і кніжная паліца. Праз гадоў дзесяць ён бы проста звар'яцеў. Але ўзнікаюць пытанні. 1) Хто можа даць гарантыі, што праз некаторы час яго проста не выпусцяць? Калі такіх гарантый няма, тады ў пакаранага застаецца надзея. А гэта ўжо не пажыццёвае пакаранне. Пажыццёвае пакаранне не мусіць дапускаць ніякай надзеі на вызваленне. 2) За чый кошт банкет? Хто мусіць карміць злачынцу-дармаеда? Народ? Або, быць можа, нехта з праваабаронцаў пагодзіцца адлічаць грошы яму на абеды са свайго заробку? Калі ж дазволіць яму працаваць, гэта ўжо будзе не пажыцёвае пакаранне, а практычна поўнавартаснае жыццё. Амаль такое, як у многіх простых беларусаў, якія робяць за капейкі, не бачаць свету далей свайго раёну і атрымліваюць за сваю цяжкую працу адны толькі хваробы. 
0
Alehna / адказаць
13.08.2019 / 18:44
Па-коласаўску мудры, ведаю, бо жыву ў Амерыцы і бачу ўсё на ўласныя вочы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31