Даслаць навіну
Знайсці
06.08.2019 / 12:39 24

Мова наша. Баба ці бабуля?

Часам чытачы-пурысты папраўляюць нас у каментах: «Вы напісалі «баба хлопчыка», а трэба «бабуля»!». Ці сапраўды так?

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна

«У тым рэгіёне, дзе асабіста я нарадзіўся і вырас (Лагойскі раён), паміж акрэсленнямі «баба» і «бабуля» ўвогуле існуе строгая розніца, — кажа гісторык Аляксандр Пашкевіч. — Баба там — гэта маці аднаго з бацькоў, тое, што ў літаратурнай мове завецца і бабуляй. А вось бабуля на мясцовай гаворцы — гэта жанчына (няважна, якога ўзросту, можа быць, і дастаткова маладая, абы толькі мела сваіх дзяцей), якую запрашаюць першы раз купаць у хатніх умовах нованароджанае дзіця, калі яго прывязуць з раддома. І тады ўжо гэтая жанчына, якая можа на справе не быць ніякай сваячкай, ужо ўспрымаецца як радня. Напрыклад, маю маці, якая «бабуля» для ўсіх дзяцей адной суседскай сям'і, яны заўсёды віншуюць неяк з усімі святамі — днём нараджэння, 8 Сакавіка і падобнае. Прыносяць нейкія дробныя падарункі: каробку цукерак, пірог ці яшчэ нешта. Ну і, адпаведна, на нейкія сямейныя ўрачыстасці, накшталт вяселляў, запрашаюць».

«У Барысаўскім раёне — тое самае. «Баба» — гэта маці аднаго з бацькоў. «Бабуля» — гэта хросная са старэйшага пакалення, — пацвярджае Зміцер Панкавец. — Існавалі не проста хросныя бацькі, у нас яны называліся «татусь» і «матуся», яны былі аднаго пакалення з бацькамі, але і хросныя дзед з бабай, якіх адпаведна і называлі «бабуля» і «дзядуля». Як правіла, яны не былі сваякамі, а проста суседзямі. «Бабуля з дзядулем» прыходзілі з ласункамі на Вялікдзень. У нас гэта звалася «прыносіць яйкі», але былі там далёка не толькі фарбаваныя яйкі, але і цукеркі, шакаладкі, мармелад і г.д. Тое самае рабілі і «татусь з матусяй». У дзяцінстве праз гэта самым прыемным святам заўсёды быў якраз Вялікдзень, а зусім не Новы год ці Дзень нараджэння».

А што кажуць слоўнікі? Паводле 5-томнага Тлумачальнага слоўніка, баба — гэта і маці бацькоў, і замужняя жанчына, і сталая кабета, і жанчына, якая дапамагае пры родах (такія ж значэнні замацаваліся і за формай бабка). А вось бабуляй слушна называць толькі маму таты або мамы ці проста старэнькую жанчыну. 

Якую ж можна зрабіць выснову? Слова «баба» ў значэнні «мама таты, мама мамы» абсалютна нармальнае, не бойцеся яго ўжываць, не трэба выганяць яго з мовы.

NN.by

3
хамса / адказаць
08.08.2019 / 23:23
ЯНКА, вы мне маглі б быць цікавы толькі з адной пазіцыі - халі п хммм прыадчынілі мне хоць трохі дзверы, як неймаверна важны швейцар
>А ЗША, мяркуеце, імпэрыя? :)))
не я мяркую.. а ўсё астатняе чалавецтва мяркуе, што не проста імперыя, а №1
..
ЯНКА, і зноў жа..
у вас ёсць шанец даказаць, што гэта ўсё не так - рэабілітавацца.. ну.. я ўсё яшчэ тыпу чакаю
0
Жвір / адказаць
11.08.2019 / 10:12
Doūha dumaū, i prychodžu da vysnovy, što babulia (u dačynieņni da maci taty ci matuli) -  hučyc` pryjemniej, piaščotniej i ciapliej !
0
Kate / адказаць
19.08.2019 / 13:14
О. добрая тэма. Мяне заўсёды таксама бянтэжыла, што ў школе навучалі "бабуля", а ў жывой гаворцы "бабуля" ніколі не чула, толькі "баба". Мне "бабуля" заўсёды падавалася нейкім штучным.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31