Даслаць навіну
Знайсці
05.08.2019 / 09:07

ZTE выпусціла на рынак першы 5G-смартфон

Кітайская кампанія ZTE ў панядзелак распачала продаж першага смартфона з падтрымкай тэхналогій сувязі 5G — Axon 10 Pro, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву кампаніі.

Павялічыць выяву

Каштаваць яны будуць 4999 юаняў (каля $ 722). Кампанія вядзе перамовы з найбуйнейшымі рознічнымі сеткамі Кітая, а таксама плануе прадаваць Axon 10 Pro ў афіцыйных крамах ZTE.

Прылада абсталяваная найноўшым 8-ядзерным працэсарам Snapdragon 855 з 6 Гбайт аператыўнай памяці, якія працуюць на аперацыйнай сістэме Android 9.0 Pie. Аб'ём убудаванай памяці складае 128 Гбайт, пры гэтым смартфон абсталяваны слотам для карт microSD з ёмістасцю да 512 Гбайт. Ёмістасць акумулятара складае 4 тыс. міліампер-гадзін.

У ліпені першыя восем мадэляў смартфонаў для мабільнай сувязі пятага пакалення атрымалі сертыфікаты якасці ў КНР, што дало ім магчымасць выходзіць на кітайскі рынак. Кампанія Huawei прэзентавала чатыры мадэлі, астатнія чатыры сертыфікаты атрымалі кітайскія вытворцы Oppo, Vivo, ZTE і One Plus.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31