Даслаць навіну
Знайсці
04.08.2019 / 20:56 25

Ярмошына прапануе правесці прэзідэнцкія выбары ў дзень нараджэння Лукашэнкі

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў прэзідэнта Беларусі — 30 жніўня 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

Павялічыць выяву

Лідзія Ярмошына.

Кажучы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна.

«Але ў нас толькі пройдуць выбары ў лістападзе, а ў снежні мы толькі сфарміруем парламент, — канстатавала яна. — Таму праз тры месяцы — гэта значыць трэба адразу прызначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?»

«Думаю, што прэзідэнцкая кампанія хутчэй за ўсё пройдзе ў той тэрмін, які вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля — 30 жніўня 2020 года. Думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, з аднаго боку яшчэ будзе лета, але з іншага — 30 жніўня — гэта час, калі большасць беларусаў вяртаюцца з адпачынкаў, па меншай меры людзі, у якіх ёсць дзеці, з'язджаюцца студэнты. Таму ў асноўным насельніцтва ў большай частцы будзе знаходзіцца ў месцы сваёй рэгістрацыі.

«Але гэта пакуль толькі здагадка», — заўважыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, у 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе. Чакаецца, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада.

NN.by

0
HENRIK KWINTA / адказаць
05.08.2019 / 18:21
Гэта баба ни коли не паразумнее и николи не будзе виницца перад Беларуссю и яе народам за мсадзеянная.
1
Ян Севярын Бакей / адказаць
05.08.2019 / 20:32
Ярмошына, а слабо ўжо сёньня агучыць "неажыданыя і элегантныя цыфры пабеды"? ну для чаго траціць час, грошы? Людзей сьмяшыць, нарэшце- мала засталося, нават тут, стойкіх ідыётаў, хто вашы непрыстойныя гулі лічыць "выбарамі"... 
1
хамса / адказаць
05.08.2019 / 20:33
толькі што маё любімае радыё (Сталіца) перадала Андрэю (“каб у яго справа пайшла хутчэй”) - Metallica -The Memory Remains
Андруха Горац, гэта не пра вас?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31