Знайсці
01.08.2019 / 21:472РусŁacБел

У Лельчыцах мясцовы жыхар угаварыў прадаўца кіёска прымаць стаўкі ў доўг

Даверлівая 34-гадовая жанчына-кіяскёр прымала стаўкі ў доўг. Урон склаў 17600 рублёў. 30-гадовы жыхар раёна абяцаў расплаціцца з выйгрышу, але гэтага не рабіў. Пра ўрон стала вядома, калі жанчына сыходзіла ў дэкрэт. Праверка выявіла парушэнні, пра якія паведаміла ў міліцыю.

Мужчына рэгулярна рабіў стаўкі, у тым ліку досыць буйныя. Да нейкага моманту праблем з аплатай паслуг у яго не ўзнікала. Гэта і падкупіла даверлівасць прадаўца — калі мужчына папрасіў прыняць стаўку «на вэксаль».

СК распачаў у дачыненні да азартнага мужчыны крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031