Даслаць навіну
Знайсці
06.07.2019 / 14:32 5

Мінчукоў напалохаў малінавы парашок на люку. Што за ён? ФОТА

Жыхарка дома №17 у другім завулку Баграціёна выявіла горкі падазронага парашку малінавага колеру на каналізацыйных люках каля пад'ездаў, — пішуць «Мінск-Навіны».

Адразу ўзнікла некалькі меркаванняў наконт таго, што гэта за рэчыва і ці бяспечнае яно для людзей і жывёл.

Ніводная з жыллёва-камунальных службаў Партызанскага раёна не пацвердзіла таго, што з’яўленне парашку на люках — справа рук іх работнікаў.

Павялічыць выяву

У ЖКГ Партызанскага раёна адказалі, што не так даўно праводзілі дэратызацыю ў тым раёне.

«Мы так неахайна не працуем. Атруту раскладваем у недаступных для чалавека месцах. Калі патрабуецца апрацоўка люкаў, то сантэхнік здымае вечка, а мы змяшчаем прынады ў спецыяльныя пакуначкі ва ўступы калодзежа, каб яны не кантактавалі з вадой. Люк адразу зачыняюць. У адкрытым доступе атруту для пацукоў не размяшчаем», — запэўніла доктар-эпідэміёлаг Цэнтра прафілактычнай дэзынфекцыі Вера Кучэрава.

Яна ж удакладніла, што рэчывы, якія ўжываюць на прадпрыемстве для дэратызацыі, іншага колеру.

У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Партызанскага раёна нагадалі, што па інструкцыі, калі нехта заўважыў невядомае рэчыва на вуліцы, то неабходна адразу выкікаць МНС.

«Мы не маем права нават падыходзіць блізка да гэтага месца, толькі з дазволу МНС. Што там за рэчыва, адказаць не можам, ніхто да нас не звяртаўся», — адказалі ў цэнтры.

У Мінскводаканале адказалі, што часам пазначаюць люкі ў нейкіх сваіх мэтах, але каб парашком, ды яшчэ такога яркага колеру, такога не можа быць.

Жыхары звярнуліся да спецыялістаў Цэнтра прафілактычнай дэзынфекцыі, тыя ўзялі пробы рэчыва для лабараторнага даследавання. Высветлілі: гэта дакладна не атрута для пацукоў. 

Найбольш рэалістычнай версіяй таго, што гэта за парашок, аказалася меркаванне спецыялістаў Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Там адказалі, што рэчыва з’явілася толькі ля аднаго дому ў сталіцы. І хутчэй за ўсё, гэта проста фарба холі, якую магла рассыпаць мясцовая дзятва.

Зараз сумесь знікла, але камунальшчыкі просяць, калі нешта падобнае з’явіцца ў вашым двары, паведаміць пра гэта ў адпаведныя службы.

NN.by

0
гоблін / адказаць
06.07.2019 / 20:46
холи шыт?
8
NavuchencaBK / адказаць
06.07.2019 / 22:55
Выглядае, як марганцоўка. Насыпалі сухую, але ад кандэнсата з люка, альбо ад ранішняе расы з'рэагаваўшая.
0
ЯНКА / адказаць
07.07.2019 / 01:39
★ Гоблін (20:46), холі ты хочаш? ★
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31