Даслаць навіну
Знайсці
05.07.2019 / 10:21 15

Двайное забойства ў школе ў Стоўбцах: высветліліся новыя падрабязнасці

Павялічыць выяву

Tut.by

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб трагедыі ў сярэдняй школе №2 горада Стоўбцы, паведамляе прэс-служба СК.

Нагадаем, што 11 лютага дзесяцікласнік ударыў нажом настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства і вучня 11-га класа, якія памерлі на месцы здарэння.

У ходзе расследавання адноўленая храналогія здарэння, адзначае СК.

Па дадзеных следства, абвінавачваны, кіруючыся хуліганскімі матывамі, перад забойствам нанёс удар малатком аднакласніку, параніўшы яго.

Затым нанёс настаўніцы нажом не менш за два ўдары. Выбег з кабінета і прычыніў нажавыя раненні двум аднакласнікам, якія спрабавалі яго затрымаць. Затым ён зайшоў у іншы кабінет і нанёс удары нажом вучню 11-класа.

Затым выйшаў у калідор, дзе пагражаў нажом намесніку дырэктара і настаўніку біялогіі, спусціўся ў вестыбюль, дзе пагражаў нажом аднакласніцы і падрапаў ім ёй шыю. Потым збег з месца здарэння.

Згодна з заключэннем комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай ДКСЭ, падлетак мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Следчымі прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

— забойства дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 2 арт. 139);

— замах на забойства дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139);

— асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339).

Сваю віну падлетак прызнаў часткова. Раней ужытая да яго мера стрымання ў выглядзе зняволення не змянялася.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Чаму ён? Бацька хлопца, якога забілі ў Стоўбцах, падрабязна расказаў пра сына і дзень яго смерці 

NN.by

0
меркаванне / адказаць
06.07.2019 / 10:59
Адно не ясна- ск не хоча сказаць усё, што тычыцца гэтага злачынства, ці не ў стане дакапацца да ісціны, бо не мае прафесіяналаў для гэтага. Дарэчы, другое не здзівіла б, бо за гады лукашызма ўзровень прафесіяналізма шмат дзе апусціўся да ўзроўня ўспрыманняя аднаго бяссменнага карыфея ўсяго на свеце. 
0
инопланетный гость / адказаць
06.07.2019 / 19:37
лоб зелёнкой.
1
Чебаркуль / адказаць
08.07.2019 / 01:37
Должны, видимо, расстрелять придурка. Это если по-хорошему.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31