Знайсці
05.07.2019 / 09:454РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы выраслі за чэрвень на $200 мільёнаў дзякуючы росту цаны на золата

Міжнародныя рэзервовыя актывы Ьеларусі на 1 ліпеня склалі 8 290,7 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце). За чэрвень яны выраслі на 200,7 млн. долараў ЗША (на 2,5%) пасля росту ў маі на 521,6 млн. даляраў ЗША (на 6,9 працэнта), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У чэрвені ўрадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 250 млн. даляраў ЗША.

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала павышэнне цаны золата на міжнародным рынку.

Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі пакупка замежнай валюты Нацбанкам на таргах, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце. Акрамя таго, з 1 ліпеня 2019 года актуалізавана метадалогія разліку золатавалютных рэзерваў, што абумовіла рост паказчыка на 70 млн. даляраў ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930