Знайсці
03.07.2019 / 21:138РусŁacБел

NASA прадало ў 1976 годзе арыгінальныя кадры высадкі на Месяц свайму стажору за $218. Цяпер стужка каштуе мільёны

20 ліпеня 1969 года NASA высадзіла чалавека на Месяц. У 1976 годзе касмічнае агенцтва выпадкова прадало стужкі арыгінальных матэрыялаў здымак месячнай місіі «Апалон-11» шчасліўчыку, які трымаў іх дзесяцігоддзямі. Ён нават не ведаў пра іх змест.

Зараз тры касеты, якія прысвечаны асноўным момантам у засваенні космасу, выстаўлены на аўкцыён — па стартавай цане 700 000 даляраў.

Паводле Sotheby's, плёнкі каштуюць да 2 мільёнаў даляраў.

На касетах, якія могуць прынесці мільёны на аўкцыёне, адлюстраваныя кадры NASA, на якіх Ніл Армстранг і Баз Олдрын усталявалі амерыканскі сцяг на Месяцы.

Плёнкі былі выпадкова прададзеныя стажору NASA Гэры Джорджу ў 1976 годзе, які набыў камплект на дзяржаўным аўкцыёне за 217,77 даляра. І нават не ведаў, што на гэтых стужках было.

CNN

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031