Даслаць навіну
Знайсці
26.06.2019 / 07:46 16

Вахтанг Кікабідзэ пракаментаваў пратэсты ў Грузіі

Грузінскі акцёр і спявак Вахтанг Кікабідзэ распавёў «Московскому комсомольцу» пра сваё стаўленне да пратэстаў у Тбілісі.

Павялічыць выяву

Фота з Вікіпедыі

«Мне цяжка прааналізаваць, што цяпер у нас адбываецца. Яны атрымалі тое, што заслужылі, — я маю на ўвазе ўрад», — сказаў артыст.

Кікабідзэ заявіў, што «гісторыя не памятае» такога, каб расійскі дэпутат апынуўся ў парламенце Грузіі. Ён дапусціў, што ўрад мог наўмысна справакаваць канфлікт.

Акцёр выказаў надзею, што неўзабаве сітуацыя нармалізуецца і людзі змогуць шчасліва жыць. «Была б праца, дзеці ішлі б у школы, у дзіцячыя сады, і не было б лаянкі, стральбы і ўсёй гэтай бздуры. <…> Палітыка — гэта вельмі брудная штука», — сказаў на заканчэнне Кікабідзэ.

Вахтанг Кікабідзэ не быў у Расіі з 2008 года. Ён адмовіўся наведваць краіну пасля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі.

0
Лит. / адказаць
26.06.2019 / 18:02
Студентка,очень правильные слова. Респект.
1
NavuchencaBK / адказаць
26.06.2019 / 18:53
меркаванне,
і я пра часы незалежнае Грузіі ў параўнаньне з часамі чырвонае гісторыі.
Ва ўсім ёсьць шмат бакоў цэлага.
Папракаць грузінаў, што яны цярпелі пару год пры незалежнасьці пад Шэварднадзэ ня варта тым, хто напачатку 80 год ў анучку тыкаліся, а цяперака 25 год замест асабістага сору ў вачах некага звонку паліваюць.
0
HENRIK KWINTA / адказаць
27.06.2019 / 21:23
Проста разумны чалавек.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31