Знайсці
26.06.2019 / 07:4616РусŁacБел

Вахтанг Кікабідзэ пракаментаваў пратэсты ў Грузіі

Грузінскі акцёр і спявак Вахтанг Кікабідзэ распавёў «Московскому комсомольцу» пра сваё стаўленне да пратэстаў у Тбілісі.

Фота з Вікіпедыі

«Мне цяжка прааналізаваць, што цяпер у нас адбываецца. Яны атрымалі тое, што заслужылі, — я маю на ўвазе ўрад», — сказаў артыст.

Кікабідзэ заявіў, што «гісторыя не памятае» такога, каб расійскі дэпутат апынуўся ў парламенце Грузіі. Ён дапусціў, што ўрад мог наўмысна справакаваць канфлікт.

Акцёр выказаў надзею, што неўзабаве сітуацыя нармалізуецца і людзі змогуць шчасліва жыць. «Была б праца, дзеці ішлі б у школы, у дзіцячыя сады, і не было б лаянкі, стральбы і ўсёй гэтай бздуры. <…> Палітыка — гэта вельмі брудная штука», — сказаў на заканчэнне Кікабідзэ.

Вахтанг Кікабідзэ не быў у Расіі з 2008 года. Ён адмовіўся наведваць краіну пасля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031