Знайсці
22.06.2019 / 09:567РусŁacБел

У Крыме далі тэрмін украінцу, які абліў фарбай статую «зялёнага чалавечка»

Грамадзяніна Украіны Максіма Сакуранку прысудзілі да 6-ці месяцаў калоніі-пасялення за тое, што ён у акупаваным Расіяй Сімферопалі абліў фарбай помнік расійскім вайскоўцам, якія захоплівалі Крым у 2014 годзе, паведамляе Крымская праваабарончая група.

Помнік у фарбе. Фота з сацсеткі «Укантакце».

У тэксце прысуду, які маецца ў распараджэнні праваабарончай групы, сказана, што ўкраінец гэта здзейсніў «па матывах палітычнай нянавісці», выкліканай непрызнаннем акупацыі Крыма.

Прысуд Вольга Чэпель вынесла 17 красавіка 2019 года, але інфармацыю пра гэта праваабаронцы атрымалі толькі цяпер.

Украінца прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 214 КК РФ (вандалізм), і прызначылі пакаранне ў выглядзе шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні.

У дакуменце таксама ўказана, што Сакуранка не прызнаў сваёй віны і ў судовым пасяджэнні заявіў пра сваё нежаданне атрымліваць расійскі пашпарт.

Жыхара Крыма Максіма Сакуранку затрымалі ноччу 28 студзеня 2019 года пасля таго, як ён абліў чырвонай фарбай помнік у Сімферопалі расійскім вайскоўцам, што ўдзельнічалі ва ўзброенай акупацыі Крыма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031