Знайсці
27.06.2019 / 11:583РусŁacБел

29 чэрвеня — вандроўка скрозь пушчы Налібоцкага краю 

Калісьці налібоцкі край быў адным з самых вялікіх лясных масіваў Усходняй Еўропы. Гэта край караля Міндоўга, край вялікага князя Вітаўта, край касцёлаў, азёр, некранутых пушчаў, дзіўных легенд і гісторый…

Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да вандроўкі па Налібоччыне.

І першы прыпынак - вёска Рубяжэвічы з велічным касцёлам Св. Юзафа.

Каб дабіцца дазволу на яго пабудову, мясцовы мешчанін Антоній Тур, некалькі разоў пешкі схадзіў у Санкт-Пецярбург з прашэннямі.

Наступны прыпынак - мястэчка Івянец, якое славілася сваімі рамёствамі: керамікай, ткацтвам, кавальствам, разьбой па дрэве…

Выдатныя ўзоры народнага майстэрства можна пабачыць у мясцовым Музеі традыцыйнай культуры, на тэрыторыі старадаўняй сядзібы. Абыякавымі гасцей не пакіне храм Арханёла Міхаіла, адзін з найпрыгажэйшых помнікаў віленскага барока.

Далей перад позіркам гасцей паўстане вёска Дзераўная з гатычным касцёлам XVII стагоддзя.

Ад Дзераўной недалёка і да радзівілаўскіх Налібокаў.

А пасля пачынаецца сапраўдная пушча.

Хоць яна ў ХХ стагоддзі пацярпела ад высечак, частка пушчанскага краю (так званая Графская пушча) паўстае перад вачыма турыстаў ва ўсёй сваёй першаснай прыгажосці.

А дыямент пушчы - возера Кромань.

На яго беразе ўдзельнікі экскурсіі спыняцца на невялікі пікнік.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку ў нетры Налібоцкай пушчы можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930