Знайсці
19.06.2019 / 10:1018РусŁacБел

Ці правільна паводзіў сябе Зяленскі, калі Меркель пачало трэсці? Тлумачыць дасведчаны дыпламат

Канцлерцы Германіі Ангеле Меркель стала кепска падчас вітання прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Яе пачало трэсці. Ці правільна сябе паводзіў у гэтай сітуацыі ўкраінскі лідар? Што ён мог зрабіць? Ці трэба было прапаноўваць дапамогу?

З гэтымі пытаннямі «Наша Ніва» звярнулася да дасведчанага дыпламата, пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі (1995 — 2000) Уладзіміра Шчаснага.

Уладзімір Шчасны. Фота artbelarus.by.

«Справа нечаканай сітуацыі. Для мяне пытанне, куды глядзела нямецкая служба пратаколу, чаму яны не падышлі да яе, не спыталі, што адбываецца? Гэта якраз такі задача нямецкага пратаколу.

Што мог зрабіць Зяленскі? Проста звярнуцца да яе і спытаць: «Што я магу зрабіць?» Але ўявіце сабе, чалавек першы раз у падобнай сітуацыі. Ён проста не ведаў, што рабіць.

І, можа быць, тое, што ён нічога не рабіў, якраз было выйсцем. Гэта такая пазіцыя англійскага джэнтльмена. Калі джэнтльмен можа дапамагчы, то ён дапаможа. Калі ж джэнтльмен нічым не здольны дапамагчы, ён робіць выгляд, што не заўважае.

Браць за руку не трэба было, максімум павярнуць галаву і спытацца. Але, на мой погляд, ён зрабіў адзінае правільнае рашэнне. Калі б яны былі дзесьці адны на перамовах, то, канечне, ён бы дапамог, спытаў, узяў за руку. Але там жа было мноства службоўцаў, якія мусілі дапамагчы ёй. Зяленскі спадзяваўся, што ёсць людзі, якія дапамогуць. І тут пытанне: чаму яны не зрабілі гэтага.

Пытанне далікатнае, таму ён зрабіў усё правільна. Выпадак неардынарны, але не трэба засяроджваць на гэтым увагу. Трэба больш гаварыць пра тое, аб чым яны дамовіліся потым. А гэта проста выпадак, які можа здарыцца з кожным».

Запісаў ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930