Знайсці
16.06.2019 / 10:453РусŁacБел

У Парыжы з'явілася самае вялікае графіці ў Еўропе ФОТЫ

Самае вялікае графіці ў Еўропе з'явілася на даху Выставачнага павільёна ў Парыжы. Фота Ludovic Delage / Objectif Aero / AFP

У Парыжы на даху павільёна выставачнага цэнтра з'явілася самае вялікае графіці ў Еўропе, перадае RFI. Французскія мастакі з Сэнт-Эцьена Эла і Пітр, якія працуюць у жанры стрыт-арта, намалявалі пажылую, ахопленую эмоцыямі, французскую заўзятарку.

Убачыць малюнак можна з даху павільёна нумар 7. Як распавядае дызайнер праекта Аліўе Ландэс, кіраўнік калектыву Art en Ville, да яго звярнуўся прадстаўнік выставачнага цэнтра, які адказвае за праграму мадэрнізацыі цэнтра да Алімпійскіх гульняў 2024 года.

Для выканання праекта Ландэс абраў дах павільёна нумар тры, на заднім плане якога відаць панарама ўсяго Парыжа, уключаючы Эйфелеву вежу.

Фота: bfmtv.com

Велізарная плошча даху (роўная па памеры чатыром футбольным палям) прымусіла Ландэса звярнуцца да тандэму Эла і Пітр, якія ўжо раней рабілі графіці вялізнага памеру. Спатрэбіліся восем дзён і сотні літраў фарбы — Эла і Пітр пабілі уласны рэкорд, усталяваны ў 2015 годзе ў Нарвегіі.

Сам Аліўе Ландэс лічыць, што па жанры гэты твор «знаходзіцца на палове шляху» ад графіці да лэнд-арта, бо арганічна ўпісваецца ў навакольны ландшафт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031