Даслаць навіну
Знайсці
11.06.2019 / 12:49 10

Лукашэнка даручыў Качанавай разабрацца з Белгідраметам: Трэба ці разганяць, або прыводзіць у пачуцці

Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі прэзідэнта разабрацца з працай Белгідрамета. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы агучыў сёння, даючы згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае БелТА.

Закранаючы становішча спраў у рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка закрануў сітуацыю ў сферы сельскай гаспадаркі. Ён выказаў надзею, што ўмовы надвор'я будуць спрыяць высокай ураджайнасці, у той жа час заўважыў, што Беларусі ў гэтым плане не заўсёды шанцуе. Узніклі ў кіраўніка дзяржавы і пытанні да працы Белгідраметцэнтра. На яго думку, гэтая структура не ў поўнай меры спраўляецца са сваімі абавязкамі.

«З імі трэба нешта рабіць: іх трэба ці разганяць, або прыводзіць у пачуцці. У лепшым у нейкі дзень на 50-70% дакладнасць прагнозу надвор'я. Нам такі Гідраметцэнтр не патрэбны, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Я ўжо арыентуюся на ваенных, якія бачаць у рэальным часе надвор'е, падкажуць, дзе ідуць дажджы па рэспубліцы і што будзе ў бліжэйшыя 12 гадзін. Амаль на 100% даюць дакладны прагноз, праўда, кароткі. Мы павінны ведаць, што адбываецца, што будзе заўтра, паслязаўтра, каб арыентавацца».

0
HENRIK KWINTA / адказаць
11.06.2019 / 22:34
Поунасцю згодны, ни гидрамедцэнтр ,ни таки прэзыдэнт з Качанавай нам не патрэбны.
0
гыгыгы / адказаць
12.06.2019 / 14:29
што там разбирацца? ен што не ведае як налагичнае пытанне вырашыу яго правадыр и настаник т. сталин:
- путаееца у сваих синоптыкау:
- слухайце - накольки дакладныя вашыя прагнозы надвор я?
- у срэдним адсоткау на 30,  т. Сталин!
- ну тады кажыце усе наадварот - стануць дакладныя на 70.......
0
гыгыгы / адказаць
12.06.2019 / 14:35
да и увогуле - непарадка страшэнны! рзгильдзяйсвта, гультайства и нежаданне працаваць!
вунь у акадэмии навук навучылися перыяд паураспада радыянуклидау скарачаць з двухсот гадоу да двух у прыказным парадку, а вы з якимсци над вор ем справицца не можаце!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30