Знайсці
31.05.2019 / 11:4629РусŁacБел

Публікацыяй «НН» пра «беларускага Ганса» абурыліся і Жук, і Дземідзенка, і Андрэева, і Марзалюк

У новай перадачы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка «У абстаноўцы міру» на тэлеканале СТБ была закранутая адна з публікацый «НН».

Ігар Марзалюк. Скрын з ctv.by.

«На «Нашай Ніве» з’явілася інфармацыя пра «беларускага Ганса», такога «героя» ў касцы «Вафэн-СС», які страціў вока на Данбасе.

І гэта інфармацыя такая пазітыўна-станоўчая я б сказаў, спакойная. Ну вось хлопчык такі нацыянал-сацыяліст, але не ў нямецкім вымярэнні. Гвардыя Гітлера, такія рэчы.

Па-мойму, гэта красамоўнае сведчанне таго, як у інтэрнэце, у так званых альтэрнатыўных каналах, якія знаходзяцца не на тэрыторыі краіны, чужых каналах, якія транслюцца з сумежных краін, паказваецца вобраз герояў, якія служылі Гітлеру. Гераізуюцца беларускія калабаранты, якія паказваюцца барацьбітамі за незалежнасць», — адзначыў Ігар Марзалюк.

«Калі б такі матэрыял пра «героя» ў касцы СС з’явіўся ў ФРГ, то ўяўляю, што нямецкія праваахоўныя органы зрабілі б. Мала б не падалося нікому», — працягнуў ён.

«Я скажу тое, за што мяне будуць моцна крытыкаваць. Скажу як сябра назіральнай рады пры МУС. Пакуль на такія публікацыі не будуць рэагаваць праваахоўныя органы, прынамсі разбірацца, ці гэта экстрэмізм, ці прапаганда нацызму, да таго часу іх будуць паласкаць. Асабліва ў юбілейны год вызвалення Беларусі.

На мой погляд, гэты матэрыял — проста плявок у бок грамадства. Я бачыў гэты матэрыял, ён мяне абурыў. Прававую ацэнку павінны даваць праваахоўныя органы», — адзначыў галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Жук.

Цікава, што гэта самай публікацыяй «НН» абураліся і на супрацьлеглым лагеры. Напрыклад, маладафронтавец Мікалай Дземідзенка. Ён напісаў:

«Вось цікава: чалавек за сваю смеласць атрымаў званне героя Украіны, але «самая патрыятычная газета з рысункамі» пры апісанні чалавека палічыла маланкі на касцы больш важнай адметнасцю, якую варта вынесці ў загаловак».

«У інтэрнэце ёсць дастаткова фотак Рубашэўскага ў розных ракурсах: і з шаўронам з «Пагоняй», і проста ў камуфляжы, але вось выданне выбірае такі загаловак, пра руны. Хоць навіна — пра раненне. Гэта грамадзянін Беларусі, паранены на вайне. Здавалася б, на гэтым усё. Але папракаць толькі калегу ў абранай манеры падачы складана. Паколькі занадта добра і не першы год ведаю, як СМІ «рэкамендавана» працаваць з тэмай. На жаль», — выказалася пра публікацыю «НН» журналістка тэлеканала «Белсат» Кацярына Андрэева.

Вось так і атрымалася, што адны ўбачылі ў публікацыі ўслаўленне «Ганса», а іншыя наадварот — ачарненне.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031