Знайсці
27.05.2019 / 17:1710РусŁacБел

Маланка трапіла ў расійскую ракету Саюз пры старце ВІДЭА

Маланка ўдарыла ў расійскую ракету-носьбіт Саюз-2.1б з касмічным апаратам Гланасс-М пры старце з касмадрома Плясецк. Пра гэта паведаміў у панядзелак начальнік касмадрома Плясецк генерал-маёр Мікалай Несцячук, піша РИА Новости.

Пры адрыве ракеты ад стартавага стала ў яе ўдарыў разрад маланкі. Нягледзячы на ​​гэта, уся тэхніка адпрацавала штатна, і спадарожнік выйшаў на арбіту ў разліковы час.

«Пуск прайшоў у штатным рэжыме. Надвор'е нам не з'яўляецца перашкодай, мы войскі для любога надвор'я. Гэта яшчэ раз доказ таго, што маланка не можа пашкодзіць нашу ракетна-касмічную зброю», — сказаў начальнік расійскага касмадрома.

Запуск ракеты Саюз-2.1б быў праведзены 27 мая ў 09:23 з пускавой устаноўкі № 4 пляцоўкі № 43 Дзяржаўнага выпрабавальнага касмадрома Плясецк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031