Знайсці
27.05.2019 / 12:4119РусŁacБел

Андрэй Кім прыйшоў на БТ у майцы «Усё магу ў Хрысце». Перлін размаўляў з ім па-беларуску

Кіраўнік кампаніі «Кінаконг», якая займаецца перакладам сусветных стужак на беларускую мову, Андрэй Кім быў госцем чарговага выпуску гумарыстычнага шоу «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь-1». Вядучы праграмы Яўген Перлін нават перайшоў на беларускую мову, каб стасавацца з Андрэем.

«Некаторыя супрацоўнікі «Кінаконга» сцябуцца з майго карэйскага паходжання, называюць мяне «паўночнакарэйскім дыктатарам», але я вельмі дэмакратычны кіраўнік», — кажа Кім.

Перлін заклікаў гледачоў пайсці на прагляд «Тэрмінатара-2» на беларускай мове, запэўніўшы, што ў кінатэатрах поўныя залы. Перлін пахваліў Кіма за пераклад фільма «Неверагоднае жыццё Уолтара Міці», назваўшы яго сваёй любімай стужкай.

Андрэй Кім — пратэстанцкі вернік. Ён прыйшоў на эфір у майцы з надпісам па-беларуску «Усё магу ў Хрысце, які мяне ўмацоўвае». «Для мяне вера ў Бога — гэта тое, што дазваляе мне рухацца наперад у справе Беларусі і беларушчыны. Я веру, што Бог даў нам патрыятызм, беларускую мову. Любоў — гэта тое, што павінна рухаць намі ўсімі. Любоў да добрых рэчаў», — сказаў Кім.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930