Знайсці
23.05.2019 / 21:5921РусŁacБел

Яшчэ адна краіна стала бязвізавай для беларусаў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення аб узаемнай адмене віз з Федэрацыяй Сент-Кітс і Невіс.

Гэта астраўная дзяржава ў Карыбскім моры. Раней яна была брытанскай калоніяй, а цяпер уваходзіць у Брытанскую садружнасць як незалежная краіна, паведамляе Office.Life.

Федэрацыя двух астравоў зарабляе на афшорным банкаўскім абслугоўванні. Таксама шэраг кампаній прапаноўваюць пасрэдніцкія паслугі па атрыманні грамадзянства гэтай краіны ўзамен на інвестыцыі.

Пагадненне дазволіць беларускім грамадзянам прыязджаць на астравы без візы на тэрмін да 30 дзён за адну паездку. Час знаходжання на тэрыторыі федэрацыі не павінен перавышаць 90 дзён на год. Тое ж будзе дзейнічаць у Беларусі для грамадзян Сент-Кітс і Невіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031