Знайсці
18.05.2019 / 17:513РусŁacБел

Аказалася, што Google сочыць за пакупкамі карыстальнікаў праз Gmail

Google захоўвае пакупкі карыстальнікаў у інтэрнэце з дапамогай электроннай пошты, на якую прыходзяць пацверджанні аб аплаце паслуг і тавараў, піша Cnet.

Google захоўвае інфармацыю аб пакупках карыстальнікаў дзякуючы паведамленням-пацверджанням, якія прыходзяць на электронную пошту Gmail.

Паглядзець гісторыю сваіх пакупак за апошнія 5 гадоў можна па гэтай спасылцы. У кампаніі заяўляюць, што гэтая інфармацыя даступная толькі карыстальнікам, якім належаць пакупкі, і, у выпадку чаго, яе можна выдаліць.

Для гэтага трэба націснуць на пакупку, затым запытаць інфармацыю пра яе, і адкрыць ліст пацверджання на Gmail, з дапамогай якога Google і дадаў куплю ў спіс. Выдаліўшы ліст — вы выдаляеце інфармацыю аб куплі.

«Мы не выкарыстоўваем ніякай інфармацыі з вашых паведамленняў Gmail для таго, каб паказваць вам рэкламу. Гэта тычыцца квітанцый і пацверджанняў па электроннай пошце, паказаных на старонцы куплі», — адзначылі ў Google.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031