Знайсці
14.05.2019 / 10:4114РусŁacБел

Гэты бярэзнік за Нацыянальнай бібліятэкай высекуць, каб пабудаваць рэзідэнцыю пасла Азербайджана ФОТЫ

Жыхары «Маяка Мінска» — сталічнага раёна, які знаходзіцца за Нацыянальнай бібліятэкай — абураныя тым, што вакол іх жылля імкліва знікае лес. Забудоўшчыкі высякаюць яго з розных прычын, але вынік адзін — дрэваў становіцца менш.

Першым пад удар трапіў гаёк за Домам міласэрнасці (на карце ён справа). Сербскі забудоўшчык атрымаў дазвол узвесці тут шматузроўневы паркінг на 620 аўтамабіляў.

Наступным высекуць бярэзнік, які знаходзіцца насупраць, па іншы бок вуліцы Францыска Скарыны. Тут мае з'явіцца рэзідэнцыя пасла Азербайджана. Яшчэ ў 2015 годзе пасольства атрымала ў арэнду гэты ўчастак на 99 гадоў.

«Наша Ніва» даведалася ўмовы гэтай дзіўнай угоды. Азербайджан плаціць за будынак пасольства на Старавіленскім тракце, а таксама за месца для рэзідэнцыі пасла на вуліцы Францыска Скарыны… адзін даляр на год.

За бярэзнікам знаходзіцца вуліца Яўгена Глебава са сваім катэджным пасёлкам. Менавіта сюды змог уціснуць свой дом былы віцэ-прэм'ер Васіль Жарко.

Чытайце. Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко дабудаваў катэдж на 500 м2 у закрытым элітным пасёлку

Вуліца Францыска Скарыны.

БЮ, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930