Даслаць навіну
Знайсці
14.05.2019 / 07:56 12

У Магілёве з-за ямы на шляху веласіпеда загінуў вядомы фатограф 

Аляксандр Cомаў, як сцвярджаюць відавочцы, ехаў павольна, на ім быў шлем, але ад смерці з-за небяспечнай ямы на дарозе гэта яго не ўратавала, паведамляе mspring.online.

Павялічыць выяву

Магілёўскі веласіпедыст і фатограф Аляксандр Сомаў трагічна загінуў у раёне Юбілейнага, побач з вуліцай Каралева, з-за ямы на дарозе. Як паведамілі ў ініцыятыве «Тутэйшы ровар», Сомаў праехаў па лужыне з ямай, якая аказалася занадта глыбокай. У выніку падзення веласіпедыст памёр.

Павялічыць выяву

Як адзначыла ў каментарах ў групе Магілёў.Live ягоная знаёмая Ірына Шылава, Аляксандр быў у шлеме і ехаў павольна:

— Я ехала побач з Аляксандрам, калі гэта здарылася. Ехалі мы павольна. Ён заехаў у лужыну, а там аказалася глыбокая ямка. Патрапіўшы ў яе пярэднім колам, Аляксандр упаў і адразу адключыўся. Мы выклікалі хуткую, яго забралі ў гарадскую бальніцу, а дзесьці праз 30 хвілін ён сканаў. Аляксандар быў у шлеме.

Павялічыць выяву

Як бачна па наступнай фатаграфіі, глыбіня ямы складае каля 10 сантыметраў.

Павялічыць выяву

Ужо на наступны дзень дарожныя службы заладзілі яму.

Павялічыць выяву

4
mikola ramanau / адказаць
15.05.2019 / 08:44
ne treba *vypendryvacca*......................i ni zaginuu by.......
0
Усяслаў / адказаць
15.05.2019 / 17:28
Як так?!?? Спачуванні родным
0
Valadzimir / адказаць
15.05.2019 / 22:20
// Верамей Руслан 14.05.2019 / 00:18  Спачуванні родным і блізкім! Шкада толькі, што для таго, каб нешта змянілася да лепшага, абавязкова павінна здарыцца нешта страшнае. // .........................................................................................................................
Далучаюся. А ўсё, што "зьмянілася да лепшага" ў выніку гэтага дзікага выпадка - гарацкія дарожныя службы хуценька закаталі гэтую канкрэтную выбаіну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31