Знайсці
09.05.2019 / 14:0344РусŁacБел

Сталіністы і «рускаміраўцы» папрасілі Лукашэнку забараніць бел-чырвона-белы сцяг

Прадстаўнікі некалькіх малалікіх арганізацый звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым зваротам у сувязі з забаронай шэсця «Несмяротны полк» у Віцебску, а таксама скарачэння акцыі ў Мінску.

Бел-чырвона-белыя сцягі на Дзень Волі ў Гродне. Фота Волі Афіцэравай.

Сярод падпісантаў сталініст Валерый Перавошчыкаў, былы актывіст АГП Арцём Агафонаў, паэт Кірыл Забаўскі, член рады ветэранаў Акадэміі МУС Уладзімір Шэін.

Свой зварот яны змясцілі на сайце «Руская вясна». Яны просяць Лукашэнку прыраўняць бел-чырвона-белы сцяг «ідэалагічных нашчадкаў паліцаяў да забароненай неанацысцкай сімволікі». Адметна, што гэта ідзе пад пунктам адзін, то бок, як самае важнае.

Пад другім пунктам просьба «назаўсёды зняць забароны, якія ганьбяць Беларусь на ўвесь свет, на арганізацыю «Несмяротнага палка». Далей ідуць просьбы не супрацьпастаўляць «Беларусь помніць» і «Несмяротны полк».

«Просім прыняць чырвоную і георгіеўскую стужкі ў якасці афіцыйных дзяржаўных сімвалаў на 9 Мая», — ідзе пад пятым пунктам.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930