Знайсці
06.05.2019 / 22:452РусŁacБел

У Расіі арганізавалі суботнік па зборы чалавечых костак на беразе вадасховішча

Воткінскае вадасховішча на рацэ Кама. Фота: Мікалай Максімовіч / wikimedia.org

У вёсцы Крукава Пермскага краю штогод праводзяцца суботнікі па ўборцы чалавечых костак. Пра гэта спецыяліст адміністрацыі населенага пункта Вера Галаўніна паведаміла радыёстанцыі «Гаворыць Масква».

Яна патлумачыла, што пасля будаўніцтва Воткінскага вадасховішча на рацэ Кама (запоўнена ў 1962—1964 гадах) брацкую магілу часоў Грамадзянскай вайны не перапахавалі. І пасля таго як бераг ракі побач з вёскай затапіла, з яго штогод вымываюцца косткі, якія і прыходзіцца збіраць падчас суботнікаў.

«На вясковых могілках мы зрабілі брацкую магілу. У нас там помнік стаіць, абгароджана яна. Штогод мы туды і хаваем косткі. 

Як вада ідзе, дык бераг і рушыцца. У нас там няма берагавых ўмацаванняў. Раней знаходзілі чарапы. Там кітайцы або хто былі… У чарапах былі дзіркі. Цяпер ужо не знаходзім з дзіркамі чарапоў.

Не пакінеш жа костачкі. Потым, усё ж рака, купаюцца людзі. Да таго, як дадуць ваду з вадасховішча, мы стараемся прыбраць гэта ўсё», — распавяла Вера Галаўніна і ўдакладніла, што суботнікі, у якіх звычайна ўдзельнічаюць 15—20 чалавек, праводзяцца больш за дзесяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031