Знайсці
04.05.2019 / 16:3111РусŁacБел

Беларусы вярнуліся ў эліту сусветнага хакея. У тым ліку дзякуючы хлопцам з «Пагоняй» на швэдрах

Фота ФХБ

Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Андрэй Сідарэнка) пасля кароткачасовага перабывання ў першым дывізіёне вярнулася ў эліту сусветнага хакея, дзе нашы хакеісты знаходзіліся пастаянна з 2004 па 2018 гады. Пры тым, што турнір у Нур-Султане яшчэ не скончаны: у нядзелю пройдуць заключныя гульні.

Пасадзейнічалі датэрміноваму вяртанню беларусаў літоўцы — тыя самыя, хто гуляе на турніры ў прыгожых швэдрах з Пагоняй на грудзях. Літоўцы сёння перамаглі Паўднёвую Карэю і выключылі іх з барацьбы.

У дзвюх пазасталых гульнях — з Казахстанам і Карэяй — беларусам дастаткова было набраць адзін бал. Г.зн. можна было прайграць у авертайме. Што і здарылася сёння.

Асноўны час матча Беларусь — Казахстан скончыўся з лікам 2:2 (прычым нашы саступалі 0:2), беларусы і казахстанцы — у эліце.

У авертайме нашы саступілі 2:3, але ягоны вынік ні на што не паўплываў.

Казахстан, дарэчы, трэніруе беларус Андрэй Скабелка, экс-трэнер нашай зборнай. 

Казахстан — 11, Беларусь — 10, Карэя — 6, Венгрыя, Славенія, Літва — 3.

Заўтра Беларусь гуляе з Карэяй. Гэты матч нічога не вырашае.

***

У 2020 годзе чэмпіянат свету пройдзе ў Швейцарыі. У 2021-м — у Мінску і Рызе. Г.зн. беларусы ў 2020 годзе ніякім чынам з эліты не змогуць выбыць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031