Знайсці
02.05.2019 / 13:379РусŁacБел

Лукашэнка: Не такія багатыя ў нас людзі, каб купляць па шалёных цэнах прадукцыю

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, сустракаюся з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цэнаўтварэнне застаецца для насельніцтва пытаннем нумар адзін, і таму тэма павінна знаходзіцца ў поле зроку прафсаюзаў. «Вы абараняеце перш за ўсё, як вы сябе пазіцыянуеце, інтарэсы працоўных, нашых людзей. Зацікаўленасць чалавека ў цэнаўтварэнні самая прамая. Не такія багатыя ў нас людзі, каб купляць па шалёных цэнах прадукцыю, асабліва тую, якая вырабляецца ў нас: прадукты, адзенне і іншае», — сказаў ён.

Асабліва важным пытанне кошту тавараў з'яўляецца для малаабароненых груп насельніцтва, у прыватнасці ветэранаў, пенсіянераў. «Яны ж за імпартам не ганяюцца, а тое, што яны апранаюць і ядуць, — гэта робіцца ў Беларусі, і які кошт будзе гэтых тавараў і прадуктаў, залежыць шмат у чым ад нас», — звярнуў увагу Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930