Знайсці
29.04.2019 / 06:291РусŁacБел

Прэм'ера «Мсціўцаў: Фінал», што адбылася ў Мінску апоўначы, выклікала велізарны ажыятаж ФОТЫ

У Беларусі апоўначы адбылася прэм'ера фільма «Мсціўцы: Фінал» з кінасусвету Marvel. У першы ўік-энд пракату па ўсім свеце было сабрана 1,2 мільярда даляраў — гэта новы сусветны рэкорд па зборах.

У Расіі, а следам і Беларусі, яна была запланавана на 29 красавіка. У Мінску прыгожа выйшлі з сітуацыі, паставіўшы прэм'еру на апоўнач: у галоўных сталічных кінатэатрах пачатак паказу быў у 23.57, 23.58, 23.59.

Нягледзячы на гэта, на прэм'ерны паказ сабраліся сотні мінчукоў. На фота — чэргі ў «Дана моле». Паддаліся ажыятажу і журналісты «Нашай Нівы»:)

Фільм, дарэчы, ідзе больш за тры гадзіны. У інтэрнэце нават публікавалі спіс спойлераў, калі і на якой хвіліне будзе зручна выйсці ў прыбіральню. Бо цярпенне трэба каласальнае.

«Мсціўцы» будуць ісці ў сталічных кінатэатрах да 13 мая.

У «Мсціўцах: Фінал» сабраныя ўсе героі Marvel: і Чалавек-павук, і Жалезны чалавек, і Халк, і Капітан Амерыка, і Чалавек-муравей (яго грае беларус з паходжання Пол Рад (Рудніцкі), і Тор, і Чорная Удава, і Капітан Марвэл. Незвычайная канцэнтрацыя супергероў на квадратны метр. 

Як напісаў кінакрытык «Мядузы» Антон Долін, ажыятаж публікі напярэдадні прэм'еры «Мсціўцы: Фінал» — гэта «найвышэйшая пахвала для мейнстрымнага фільма. Як і той факт, што любы глядач, які вытрымаў гэтыя тры гадзіны, у фінале абавязкова заплакаў слязьмі. З высокай верагоднасцю не раз».

Фоты Волі Афіцэравай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031