Знайсці
25.04.2019 / 15:136РусŁacБел

Ва Узбекістане забаранілі раздачу георгіеўскіх стужак да 9 Мая

Прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў раскрытыкаваў выкарыстанне георгіеўскіх стужак на святкаванні Дня Перамогі і даручыў прадухіліць іх распаўсюд. Пра гэта піша EurAsia Daily.

Замест георгіеўскіх стужак ва Узбекістане да свята Перамогі, якое ў рэспубліцы называецца Днём памяці і пашаны, будуць раздаваць стужкі ў колерах нацыянальнага сцяга.

Падчас селектарнай нарады, прысвечанай святкаванню, ён раскрытыкаваў распаўсюджванне георгіеўскіх стужак і распарадзіўся замест іх вырабіць і раздаць 100 тыс. стужак у колерах сцяга Узбекістана. Акрамя таго, ён даручыў арганізаваць у сетцы Facebook акцыю, падчас якой карыстальнікі будуць публікаваць выяву ўзбекскага сцяга. Да акцыі, на думку Арыпава, павінны далучыцца спевакі, спартоўцы, акцёры, гумарысты.

«Гэта мерапрыемства неафіцыйнае, таму яно павінна шчыра аб'яднаць людзей», — указаў Арыпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930