Знайсці
23.04.2019 / 22:2915РусŁacБел

Кум Пуціна: Лукашэнка 4 красавіка ўжо ведаў, што Зяленскі выйграе выбары ва Украіне

Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка ўжо ведаў, што Уладзімір Зяленскі выйграе выбары ва Украіне. Пра гэта ў праграме «Пульс» на тэлеканале «112 Україна» сказаў украінскі палітык Віктар Медзвядчук, які таксама з'яўляецца кумам Уладзіміра Пуціна.

Віктар Медзвядчук.

«Наконт спадара Лукашэнкі, з якім я сустракаўся ў пачатку красавіка, я тады заявіў у інтэрв'ю, што ён адзіны, хто яшчэ, удумайцеся, дзесьці ў пачатку, першага сакавіка заявіў аб тым, што ў другі тур выйдзе Парашэнка і Зяленскі. Я хачу вам сказаць, што калі вы ўспомніце 1 сакавiка i паднімеце прэсу, ніхто з палітыкаў, палітолагаў і экспертаў не мог прадказаць, што гэта будзе так. Ён гэта сказаў з упэўненасцю, і я, дарэчы, пра гэта потым заявіў. і вось калі мы з ім сустракаліся, а я пажартаваў, таму што прэс-служба потым дала гэтае інтэрв'ю, дарэчы, ваш канал даваў наконт гэтай сустрэчы, калі я сказаў: «Я зараз сустракаюся з Аляксандрам Рыгоравічам, я першы грамадзянін Украіны, які даведаецца, хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, таму што Аляксандр Рыгоравіч дакладна ведае». Дык вось, ён мне тады сказаў, што гэта будзе Зяленскі, але, натуральна, ён папрасіў, каб я гэтага не казаў. І журналісты беларускія мяне пыталіся, і ва Украіне, я адмовіўся гаварыць, але сёння я магу сказаць, што тады, на гэтай сустрэчы 4 красавіка ён сказаў, што прэзідэнтам будзе Зяленскі», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031