Знайсці
22.04.2019 / 15:022РусŁacБел

У Алжыры пасля адстаўкі прэзідэнта-доўгажыхара арыштавалі пяць набліжаных да яго мільярдэраў

Ужо 7 гадоў Бутэфліка прыкуты да інваліднага вазка, ужо 5 гадоў ён не выказваецца публічна, але ён меў намер балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін. Фота АФП 2016 года.

Два тыдні таму армія Алжыра змусіла сысці ў адстаўку прэзідэнта Абдэльазіза Бутэфліка, які кіраваў краінай 20 гадоў. Гэта было вынікам масавых народных пратэстаў супраць намеру Бутэфліка, прыкутага да інваліднага вазка, застацца ва ўладзе надалей. Пратэсты моладзі працягваюцца. Каб супакоіць насельніцтва, армія Алжыра пачала чыстку вышэйшых органаў улады і бізнэсу.

Сярод арыштаваных па абвінавачванні ў карупцыі мільярдэраў — Ісад Рэбраб і чатыры браты з роду Кунінэф.

Як паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне Алжыра, у суд выкліканыя таксама былы прэм'ер Ахмед Уяхія і дзейны міністр фінансаў краіны — абодва набліжаныя да Бутэфліка.

Алжыр — арабская краіна на поўначы Афрыкі, багатая нафтай і газам. Яе плошча ў 9 разоў большая за плошчу Беларусі, а насельніцтва складае 42 млн чалавек. Армія адыгрывае важную ролю ў палітычным жыцці Алжыра ад часоў партызанскай вайны за незалежнасць ад Францыі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930