Квіткі на атракцыёны ў мінскіх парках можна будзе купіць у інтэрнэце
Атракцыёны ў мінскіх парках імя Горкага і Чалюскінцаў абсталявалі плацежна-прапускной сістэмай з відэаназіраннем. З пачаткам сезону 24 красавіка мінчукі і госці сталіцы атрымаюць магчымасць купляць квіткі ў інтэрнэце, паведаміў БелТА галоўны інжынер УП «Мінскзеленбуд» Уладзімір Бабіўскі.
Праход на каруселі будзе арганізаваны праз турнікеты са счытвальнымі прыладамі. Разам з чэкамі наведвальнікі атрымаюць разавыя квіткі з QR-кодам або пластыкавую картку з перспектывай шматразовага выкарыстання (папаўнення), розныя абанементы на канкрэтны пералік атракцыёнаў.
«Праграмна-апаратны комплекс дасць магчымасць таксама ўкараніць продажу праз інтэрнэт. Набыць квіток у першы раз можна будзе ўсяго за тры, а пасля за адзін клік. На электронную пошту прыйдзе QR-код, і чалавек, паднясучы экран тэлефона да сканару турнікета, зможа атрымаць паслугу», - растлумачыў Уладзімір Бабіўскі.
Атракцыёны пачнуць працаваць 24 красавіка.