Знайсці
15.04.2019 / 18:254РусŁacБел

«На 8 актывістаў — 8 міліцыянераў». У Баранавічах памаліліся ў знак салідарнасці з абаронцамі Курапатаў

Сябры «Народнай грамады» і дэмакратычныя актывісты прыбралі тэрыторыю каля Крыжа ахвярам гвалту 1939—1953 гадоў, а потым зладзілі супольную малітву, піша Intex-Press.

Актывісты падчас малітвы ў знак салідарнасці з абаронцамі Курапатаў каля Крыжа пакут у Баранавічах. Фота: Аляксандр Швед.

Мерапрыемства адбылося 14 красавіка каля Крыжа пакут, які стаіць на месцы былой турмы НКУС «Крывое кола».

Фота: Аляксандр Швед.

— Увесь час за намі назіралі супрацоўнікі міліцыі. На 8 актывістаў — 8 міліцыянераў, — расказаў Intex-press Аляксандр Швед, адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Па яго словах, інфармацыю аб правядзенні малітвы ён размясціў у сацсетках, і супрацоўнікі міліцыі, відаць, менавіта адтуль даведаліся пра мерапрыемства. Нікога з удзельнікаў малітвы міліцыянеры не затрымлівалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031