Знайсці
07.04.2019 / 13:1913РусŁacБел

Парашэнка: Украіне не патрэбны слабак, які створыць пагрозу адкаціцца пад імперскую Расію

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў твітары папярэдзіў грамадзян аб важнасці правільнага рашэння ў другім туры выбараў, якія адбудуцца 21 красавіка.

Па словах Парашэнкі, украінцы будуць рабіць выбар паміж Еўропай і Расіяй. Пры гэтым ён падкрэсліў, што краіне не патрэбны «слабак», які створыць пагрозу «адкаціцца пад імперскую Расеію» замест прасоўвання да «вольнай Еўропы».

Раней Парашэнка называў шоўмена Уладзіміра Зяленскага, які выйграў першы тур з вынікам у прыкладна 30% - «марыянеткай Каламойскага. Прэзідэнт Украіны таксама казаў пра лаяльнасць Зяленскага да Расіі. Сам шоўмен адмаўляе як сваю сувязь з Каламойскім, так і сімпатыі да Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031