Знайсці
06.04.2019 / 17:1011РусŁacБел

Афнагель: Я прыйду на малебен за загінулых ад сталінскіх рэпрэсій і ў абарону Курапатаў

Актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель паведаміў у сацыяльных сетках, што збіраецца 7 красавіка прыняць удзел у малебне за загінулых ад сталінскіх рэпрэсій і ў абарону Курапатаў.

Яўген Афнагель. Фота Радыё Свабода

«Курапаты — знакавае месца для Беларусі. Тут забітыя дзясяткі тысяч нашых продкаў. Тут пачаўся супраціў камунізму і адраджэнне незалежнасці краіны, — тлумачыць Яўген Афнагель. — Сёння Курапаты сталі яшчэ сімвалам яднання беларусаў, бо падзеі 4 красавіка абурылі не толькі грамадскіх актывістаў, але і нават прыхільнікаў дзеючай улады. Знішчэнне крыжоў асудзілі прадстаўнікі усіх хрысціянскіх канфесіяў.

«Я вырашыў прыняць удзел у малебне ў 12.00 ля Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска. Мне, як і многім іншым, неабыякава тое, што адбылося і працягвае адбывацца ва ўрочышчы. Ужо неаднойчы менавіта ў Курапатах атрымлівалася прымусіць улады спыніцца, а, часам, і адступіць. Упэўнены, што гэта атрымаецца і зараз, калі мы не будзем маўчаць.

Афнагель перакананы, што малебен каля храма — не палітычная акцыя і не пратэст, таму на яго не патрабуецца дазвол уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031