Знайсці
25.04.2019 / 11:28РусŁacБел

27 красавіка — велікодная экскурсія «Дарога да Святыні»

Мінск — Вялікая Сваротва — Новая Мыш — Баранавічы — Жыровічы — Мінск.

Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных наведаць некалькі ўнікальных праваслаўных храмаў.

У Вялікай Сваротве знаходзіцца адзіная ў Беларусі царква з трыма сценамі, у кожнай з якіх ёсць дзверы.

Лічыцца, што гэта зроблена для таго, каб у храме маглі маліцца адначасова як праваслаўныя, так і каталікі з уніятамі, і кожны ўваходзіў у свае дзверы. Трохкутная драўляная царква была пабудавана ў 1747 годзе, а ў 1823-м перабудаваная ў камені з захаваннем стылістыкі.

У Новай Мышы захавалася драўляная царква Перамянення Гасподняга, дзе ў інтэр'ерах знаходзяцца старадаўнія ўніяцкія абразы XVIII стагоддзя.

А за пяцьдзясят метраў ад царквы стаіць парафіяльны касцёл першай паловы ХІХ стагоддзя, пабудаваны на сродкі Францішка Сапегі.

Касцёл невялікі, вясковы класіцызм, нічога асаблівага. Але толькі на першы погляд. Калі ўваходзіце ўсярэдзіну і бачыце разьбяныя барочныя алтары, амбон, хоры, арган, міжволі ўзнікае пытанне: адкуль гэта тут?

Усярэдзіне касцёла Перамянення Пана можна палюбавацца ўратаванымі інтэр'ерамі нясвіжскага касцёла бенедыктынак.

Пакроўскі сабор у Баранавічах узведзены крыху менш за сто гадоў таму, у 1920-я. Знакаміты ён у першую чаргу тым, што ў ім размешчаныя фрагменты мазаікі з варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага. Перад зносам ў 1924-26 гадах самага вялікага праваслаўнага сабора Польшчы фрагменты фрэсак, іканастасы былі перададзеныя розным праваслаўным суполкам.

Жыровічы вядомыя былым уніяцкім манастыром.

Першапачатковыя драўляныя пабудовы не захаваліся: на іх месцы, пачынаючы з XVII ст., быў створаны комплекс каменных збудаванняў. У канцы XVII ст. Жыровіцкі манастыр лічыўся самым багатым у Беларусі і Літве, карыстаўся сярод уніятаў такой жа вядомасцю, як Чанстахоўскі манастыр у каталікоў.

Будаўніцтва храмаў у Жыровічах працягвалася да сярэдзіны XIX стагоддзя. Да гэтага часу ў комплекс уваходзілі Успенскі сабор, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская царквы, трохпавярховы манастыр з семінарыяй, келлі, трапезная, капліца і шматлікія падсобныя пабудовы. Мелася невялікая друкарня. За агароджай манастыра знаходзіўся сад і сажалкі на невялікай рэчцы Віхне, прытоку Шчары.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў велікоднае падарожжа можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031