Знайсці
05.04.2019 / 15:061РусŁacБел

Жыхар Жытоміршчыны спрабаваў пранесці ў Беларусь скрыню са 150 папугаямі ФОТА

dpsu.gov.ua

Памежнікі Жытомірскага атрада мінулым вечарам затрымалі мясцовага жыхара, які меў намер пранесці праз дзяржмяжу на тэрыторыю Беларусі скрыню са 150 папугаямі, паведамляе Памежная служба Украіны.

Памежнікі заўважылі мужчыну, які хутка рухаўся ў бок украінска-беларускай мяжы і спрабаваў уцячы.

dpsu.gov.ua

Пасля недоўгачасовага пераследу праваахоўнікі затрымалі невядомага. Якіх-небудзь дакументаў у яго не аказалася. Мужчына таксама не змог растлумачыць мэту свайго знаходжання ў начны час на рэжымнай тэрыторыі.

Падчас праверкі прылеглай да месца затрымання мясцовасці пагранатрад выявіў вялікую скрыню з рамянямі для зручнасці пераноскі. Ўсярэдзіне скрыні аказалася шэсць скрынак з 150 папугаямі.

Асоба парушальніка ўстаноўлена - гэта 45-гадовы грамадзянін Украіны. Птушкі канфіскаваныя і будуць перададзеныя супрацоўнікам фіскальнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031