Знайсці
26.03.2019 / 15:121РусŁacБел

Ва Украіне вайскоўца пакаралі за несанкцыянаваную паездку ў Беларусь

interfax.by

Браварскі гарраённы суд Кіеўскай вобласці аштрафаваў на 510 грыўняў (20 даляраў у эквіваленце) начальніка аператыўна-планавага аддзялення, намесніка начальніка штаба вайсковай часткі А3628 за парушэнне заканадаўства аб абароне дзяржаўных сакрэтаў, піша Радыё Свабода.

Гэтая вайсковае падраздзяленне ўваходзіць у склад 99-га асобнага батальёна ўпраўлення і забеспячэння Сілаў спецыяльнага прызначэння і месціцца ў Браварах пад Кіевам.

Рашэньне ўхвалена на падставе матэрыялаў, сабраных Галоўным упраўленьнем вайсковай контрразведкі Службы бяспекі Украіны.

Вайсковец, які меў доступ да дзяржаўнай таямніцы, выехаў у Беларусь на службовым транспарце 27 кастрычніка 2018 года і ў той жа дзень вярнуўся ва Украіну.

Згодна з патрабаваннямі, ухваленымі ўрадам Украіны ў 2013 годзе, ён мусіў перад прыватным выездам за мяжу пісьмова папярэдзіць сваё кіраўніцтва і рэжымна-сакрэтны орган. Апошняму пасьля паездкі вайсковец меў паведаміць пра абставіны, што маглі прывесьці да працёку сакрэтнай інфармацыі, а таксама пра зацікаўленасць такой інфармацыяй з боку іншаземцаў.

Аналагічныя патрабаваньні ва Украіне існуюць і да прадстаўнікоў рэгіянальных і мясцовых уладаў.

У жніўні 2018-га дзяржаўная судовая адміністрацыя Ўкраіны сваім загадам абавязала ўсіх судзьдзяў загадзя паведамляць аб намерах наведаць Беларусь, а таксама Расею, непрызнаныя Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку, Абхазію, Паўднёвую Асэтыю, Крым і акупаваныя часткі Данецкай і Луганскай абласьцей. Па вяртаньні яны мусяць здаць пісьмовую справаздачу аб выніках паездак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930