Знайсці
25.03.2019 / 11:36РусŁacБел

Справа футбалістаў Какорына і Мамаева нарэшце накіравана ў суд

Крымінальная справа футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева накіравана ў суд, паведаміла ТАСС афіцыйны прадстаўнік МУС Расіі Ірына Воўк.

Усяго па справе праходзяць чатыры чалавекі, нагадала Воўк. Іх абвінавачваюць па трох артыкулах КК: наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю, пабоі і хуліганства.

Разглядаць справу будзе Прэсненскі суд Масквы. Дата пачатку слуханняў будзе вызначаная пазней.

8 кастрычніка Аляксандр Какорын разам з двума сябрамі, братам і іншым футбалістам Паўлам Мамаевым спачатку збілі ў Маскве беларускага кіроўцу Віталя Салаўчука, а затым - чыноўніка Мінпрамгандлю Дзяніса Пака. Была заведзена крымінальная справа. З таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031