Даслаць навіну
Знайсці
19.03.2019 / 16:07 55

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў перадае ўладу

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён абвясціў у жывым эфіры 19 сакавіка ў спецыяльным звароце да нацыі.

«Я прыняў няпростае рашэнне», — сказаў Назарбаеў.

«Я меў вялікі гонар стаць першым прэзідэнтам незалежнай краіны. Усе гэтыя гады народ падтрымліваў мяне», — адзначыў ён таксама ў сваёй прамове.

«Мы з вамі здолелі на руінах СССР пабудаваць паспяховую дзяржаву, у нас ёсць свой сцяг, свой герб», — падкрэсліў прэзідэнт Казахстана.

«Упершыню ў гісторыі краіны мы пабудавалі сваю сталіцу, усё гэта мы зрабілі, дарагія мае суайчыннікі», — сказаў ён.

«Мы ўсё рабілі ў імя стварэння сучаснай дэмакратычнай дзяржавы», — сказаў Назарбаеў, патлумачыўшы, што ўпор рабіўся на развіцці эканомікі, бо ўсе разумелі, што без гэтага дэмакратычнай дзяржавы не пабудаваць.

«Казахстан перайшоў ад аграрнай эканомікі да прамыслова-сэрвіснай», — сказаў Назарбаеў.

Павялічыць выяву

Фота yakub88, Shutterstock.

Паўнамоцтвы прэзідэнта перададзеныя 65-гадоваму старшыні верхняй палаты Касым-Жамарту Такаеву. Раней ён быў прэм'ерам і міністрам замежных спраў краіны. Пакуль няясна, хто стане пераемнікам Нурсултана Назарбаева.

У якасці магчымых пераемнікаў называюцца пляменнікі Нурсултана Назарбаева 40-гадовы Самат Абіш і 68-гадовы Ахметжан Есімаў. Першы з іх — намеснік кіраўніка Камітэта нацыянальнай бяспекі, а другі ўзначальвае Фонд нацыянальнага дабрабыту «Самрук-Казына», куды сцякаюцца нафтавыя грошы.

Каго выбраў Назарбаеў, даведаемся неўзабаве.

За дзень да сваёй адстаўкі Назарбаеў заклаў камень у пабудову ў Астане самай вялікай у Цэнтральнай Азіі мячэці.

Акрамя таго, ён прысвоіў новыя воінскія званні — генерал-маёраў — міністру абароны і старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і прызначыў генеральнага пракурора.

78-гадовы Назарбаеў кіраваў Казахстанам з 1989 года, 30 гадоў — спачатку як кіраўнік Кампартыі краіны, пасля як старшыня Вярхоўнага Савета і як прэзідэнт.

Павялічыць выяву

Фота Drop of Light, Shutterstock.

Ён рэкардсмен па знаходжанні ва ўладзе на постсавецкай прасторы.

Назарбаеў пабудаваў у Казахстане аўтарытарны рэжым, які абапіраўся на чыноўнікаў і набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў. Стабільнасць улады грунтавалася на даходах ад экспарту нафты і газу, радовішчы якіх былі адкрытыя ў Казахстане незадоўга да распаду СССР.

Выбары ў Казахстане ператварыліся ў фармальную працэдуру. У красавіку 2015 года ён быў пераабраны на пяты прэзідэнцкі тэрмін на датэрміновых выбарах. На іх ён набраў 97,75% галасоў выбаршчыкаў. Хаця ў 1999 годзе ён набраў 81% галасоў.

Дзеці Назарбаева адыгрывалі важную ролю ў жыцці Казахстана. Праўда, у яго не было законных сыноў, толькі дочкі. Гэта Дарыга, якая была віцэ-спікеркай парламента і віцэ-прэм'еркай. Муж Дарыгі Рахат Аліеў трапіў у няласку, быў вымушаны эміграваць і ўрэшце быў знойдзены павешаным у аўстрыйскай турме. Дзінара — самая багатая жанчына Казахстана, якая, аднак, жыве ў Швейцарыі. Алія — малодшая дачка, якая першым шлюбам замужам з сынам прэзідэнта Кыргызстана Акаева. Пасля, праўда, той шлюб распаўся. Цяпер яна замужам 3-м шлюбам.

Назарбаева неаднаразова абвінавачвалі ў кульце асобы з-за замацаванага за ім у канстытуцыі статусу «Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — Лідара Нацыі» — Елбасы.

Заканадаўствам Казахстана Назарбаеў надзелены афіцыйным тытулам лідара нацыі.

Пасля адстаўкі ён узначаліць Раду бяспекі Казахстана. Гэтую пасаду ён зможа займаць пажыццёва. Адпаведны законапраект быў прыняты парламентам у маі 2018 года.

Акрамя таго ён застанецца на пасадах кіраўніка партыі «Нур Атан». «Нур Атан» перакладаецца з казахскай як «Святло Айчыны».

Нурсултан Назарбаеў застанецца ў гісторыі як чалавек, які зрабіў Казахстан казахскім. Часам цвёрдай рукой. За 30 гадоў кіравання Назарбаева доля казахаў у насельніцтве Казахстана вырасла з 39,4% да 67,5%. Славяне з Казахстана масава выязджалі, як і немцы. А вось казахаў Назарбаеў заклікаў вяртацца з усяго свету.

Маштабная праграма навучання казахскай моладзі ў найлепшых універсітэтах Захаду была арганізаваная так: фінансавала навучанне дзяржава, але ў выпадку невяртання ў студэнта ці яго бацькоў забіралі жытло, пад заставу якога ён атрымліваў сродкі.

Казахскія спецслужбы жорстка спынілі спробы стварэння прарасійскіх сепаратысцкіх арганізацый.

Сталіцу краіны Назарбаеў перанёс з Алматы ў Астану — каб казахі масава перасяляліся на поўнач, каб знікла небяспека адарвання паўночных тэрыторый і іх далучэння да Расіі. Пра такую магчымасць на пачатку кіравання Назарбаева гаварылі, цяпер мала хто ўспамінае.

Казахская мова засталася адзінай дзяржаўнай у Казахстане, і Назарбаеў перавёў яе на лацініцу.

За дзень да сваёй адстаўкі Назарбаеў заклаў камень у пабудову ў Астане самай вялікай у Цэнтральнай Азіі мячэці.

***

Нурсултан Назарбаеў нарадзіўся 6 ліпеня 1940 года ў сяле Чэмалган у Алмацінскай вобласці Казахстана. Ён належаў да роду з так званага Старшага Жузу.

Скончыўшы ў 1960 годзе прафесійна-тэхнічнае вучылішча №22 ва ўкраінскім Днепрадзяржынску (цяпер — Каменскае), уладкаваўся на працу ў казахскі Цеміртау на пасаду працоўнага будаўнічага ўпраўлення трэста Казметалургбуд.

Змяніў мноства пасад, працуючы на ​​Карагандзінскім металургічным заводзе аж да 1969 года: чыгуншчык разлівачных машын, гарнавы даменнай печы, дыспетчар, газаўшчык, старэйшы газаўшчык.

У 1967 годзе скончыў ВТНУ пры Карагандзінскім металургічным камбінаце.

З 1969 гады працуе ў партыйных арганізацыях горада Цеміртаў, а ў 1973 становіцца сакратаром партыйнага камітэта Карагандзінскага металургічнага камбіната. У 1978 годзе Назарбаеў зойме пасаду сакратара Карагандзінскага абласнога камітэта КПСС, а ў 1979 стане сакратаром ужо Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Казахстана.

У наступныя гады Нурсултан Назарбаеў займаў шэраг найвышэйшых пасад: ад старшыні Рады міністраў Казахскай ССР да члена Палітбюро ЦК КПСС і народнага дэпутата СССР.

24 красавіка 1990 года Назарбаева абіраюць на безальтэрнатыўнай аснове прэзідэнтам Казахскай ССР. Аж да развалу Савецкага Саюза дзяржаўны дзеяч выступае за захаванне СССР.

За сваю палітычную кар'еру Назарбаеў пяць разоў станавіўся прэзідэнтам Казахстана, такім чынам, кіруючы краінай 29 гадоў.

Чытайце таксама:

За гады кіравання Назарбаева доля казахаў вырасла з 40% да 68%

«Я прыняў няпростае для сябе рашэнне» — поўны тэкст звароту Назарбаева ВІДЭА

«Я б хацеў зрабіць дэмакратыю, як у Амерыцы, але дзе ўзяць столькі амерыканцаў у Казахстане?» — самыя вядомыя цытаты Назарбаева

0
Элтон Макс / адказаць
20.03.2019 / 06:01
А в Гаану скоро сей господин переберется? или его в отличие от некоторых особо не за что в Гаагу отправлять?
0
Аляксандр comrade / адказаць
20.03.2019 / 08:15
меркаванне, покажи мне, где хоть слово я за путина сказал! А во-вторых, логика какая-то странная. Если один маньяк в отличие от других еще и бабушек через дорогу переводил, то надо ему оды петь теперь??!!!
0
Спартовец / адказаць
20.03.2019 / 10:20
Нішто ня вечна!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30