Даслаць навіну
Знайсці
18.03.2019 / 18:12 5

Межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей зменяцца да канца года

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №104 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей», паведамляе БелТА.

Межы гэтых абласцей былі вызначаныя больш за 60 гадоў таму, у 1950-я гады. З-за меліярацыйных і іншых работ, будаўніцтва аб'ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншымі).

Указ прадугледжвае вызначэнне з 1 снежня 2019 года меж Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, іх раёнаў і горада Жодзіна, ажыццяўленне рэгістрацыі і ўліку змен адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў у Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі.

Межы Брэсцкай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з беларуска-ўкраінскай мяжой, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызваленыя ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы. Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.

28
Алякасандр / адказаць
18.03.2019 / 20:43
0.5, здесь надо Украине ничего не отдать!
2
Козік / адказаць
18.03.2019 / 21:30
У Ярмошынай штосці з выбарчымі ўчасткамі не сходзіцца, ну дык і вырашылі ўсё кардынальна..
1
Міхась Росковіч / адказаць
19.03.2019 / 09:25
Вибори в цьому році, тому хочуть змінити межі областей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30