Знайсці
17.03.2019 / 08:461РусŁacБел

Прарасійскія кандыдаты не прайшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Славаччыне. Шанцы на перамогу мае харызматычная лібералка

Зузана Чапутова мае вялікія шанцы стаць прэзідэнткай Славаччыны.

У другі тур выбараў у Славаччыне выйшлі адвакатка і грамадская дзеячка Зузана Чапутова і намеснік кіраўніка Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч. Лібералка Чапутова набірае 41 % галасоў. Сацыял-дэмакрат Шэфчавіч сабраў 19 %.

Былы кіраўнік Вярхоўнага суда, русін па паходжанні Штэфан Гарабін набраў 14 %. Ультранацыяналіст Марыян Котлеба — 10 %. Гэтых лічаць прарасійскімі палітыкамі, яны ішлі на выбары з антыеўрапейскай рыторыкай.

Праз два тыдні, 30 сакавіка, у Славаччыне адбудзецца другі тур выбараў. 

Прэзідэнт у Славаччыне мае пераважна цырыманіяльныя функцыі, але абіраецца ўсеагульным галасаваннем.

Славаччына — 5-мільённая славянская краіна, што далучылася да НАТО пазней за сваіх суседзяў з Венгрыі, Чэхіі і Польшчы, бо спачатку ў ёй існаваў аўтарытарны рэжым. Славаччына зрабіла вялікі рывок у сваім эканамічным развіцці пасля далучэння да ЕС.

46-гадовая Чапутова — намесніца старшыні леваліберальнай партыі «Прагрэсіўная Славаччына». Яна ў разводзе, гадуе дваіх дзяцей. Яе апанент, дасведчаны, але не харызматычны кар'ерны дыпламат з вялікай практыкай працы ў Брусэлі, быў вылучаны ад сацыял-дэмакратычнай па эканамічнай пазіцыі, але кансерватыўнай у плане традыцый партыі «Шлях». Чапутова зрабіла сабе імя як удзельніца кампаній у абарону навакольнага асяроддзя.

Сяргей Гезгала; фота Wikipedia Commons

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930