Знайсці
08.03.2019 / 18:579РусŁacБел

У цэнтры Магілёва падораны кітайцамі электробус пратараніў прыпынак ФОТА

Усё здарылася ў ноч на 8 сакавіка ў цэнтры Магілёва — на плошчы Арджанікідзэ. Электробус з імем «Хунань», які ехаў па маршруце №4, паварочваў з вуліцы Болдзіна на вуліцу Чалюскінцаў, піша kp.by.

Але па нейкіх прычынах кіроўца электробуса не змог завяршыць паварот і машына на хуткасці выехала на тратуар і пратараніла павільён прыпыначнага пункта. Вядома, што кіроўца не пацярпеў. Пра тое, ці былі ў салоне пасажыры, — пакуль не ўдакладняецца. На самім прыпынку таксама ніхто не пацярпеў. Адна з прычын — тэхнічная няспраўнасць. Імаверна, заклініла рулявое кіраванне.

Два кітайскія электробусы з'явіліся на вуліцах Магілёва ў студзені мінулага года. Іх да 750-годдзя горада падарыла адміністрацыя кітайскай правінцыі Хунань. Гэта абсалютна новая мадэль — на той момант у свеце было ўсяго чатыры такія ўзоры: два ездзяць у Рыме і два — у Магілёве. Чырвоны электробус назвалі «Магілёў», а зялёны, які трапіў у аварыю, — «Хунань». Некалькі месяцаў электробусы ездзілі пустымі: іх тэставалі. Пасля чаго праверылі — усё было добра. І толькі пасля гэтага машыны сталі вазіць пасажыраў па тралейбусным маршруце №4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031