Знайсці
02.03.2019 / 22:401РусŁacБел

У Горацкім і Мсціслаўскім раёнах затрымалі расіян, якія спрабавалі вывезці 48 тон яблыкаў без аформленых дакументаў ФОТЫ

28 лютага супрацоўнікі Горацкага РАУС, Мсціслаўскага РАУС і Магілёўскай мытні паблізу в. Старына Горацкага раёна затрымалі сем аўтамашын з яблыкамі.

Як пракаментаваў начальнік УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік Дзмітрый Шчадракоў, кіравалі аўтамабілямі жыхары Расіі, якія спрабавалі вывезці ў Расійскую Федэрацыю яблыкі без адпаведных дакументаў.

1 сакавіка ў Горацкім і Мсціслаўскім раёнах затрыманыя яшчэ 2 аўтамашыны, якія таксама перавозілі яблыкі. Усяго канфіскавана 48 тон яблыкаў агульным коштам 57,6 тысяч рублёў. Матэрыялы перададзеныя ў Магілёўскую мытню для праверкі.

Правапарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031