Знайсці
20.02.2019 / 11:456РусŁacБел

Макей распавёў, якая на сёння галоўная палітычная задача МЗС

Далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы застаецца галоўнай палітычнай задачай Міністэрства замежных спраў. Аб гэтым кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, піша БелТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што для Беларусі 2018 год быў адначасова напружаным і выніковым. Паводле яго слоў, у няпростых знешніх умовах краіна вытрымала курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне незалежнай збалансаванай і шматвектарнай палітыкі, развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, дыверсіфікацыю знешняга гандлю, умацаванне бяспекі ў рэгіянальным і глабальным маштабах.

«Далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы застаецца нашай галоўнай палітычнай задачай на перспектыву», - падкрэсліў міністр.

Ён звярнуў увагу, што па меры таго, як у свеце абвастраецца сітуацыя ў сферы бяспекі, у партнёраў Беларусі, у тым ліку заходніх, мацнее адчуванне своечасовасці і мэтазгоднасці беларускай ініцыятывы аб арганізацыі новага шырокага дыялогу, аналагічнага Хельсінкскаму працэсу. «У 2019 годзе нам неабходна нарошчваць крытычную масу прыхільнікаў гэтай ідэі, настойліва лабіраваць палітычныя эліты, грамадскія структуры, экспертныя супольнасці», - сказаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031