Знайсці
25.02.2019 / 09:554РусŁacБел

Беларускамоўнае падарожжа: Лучай

Мінск — Будслаў — Лучай — Паставы — Камаі — Мінск. 

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» працягвае ладзіць беларускамоўныя вандроўкі па краіне! Мінулая паездка адбылася ў «Іўе дэ Жанэйра».

Наступная вандроўка пачнецца з Будслава.

Будслаў прыцягвае многіх вернікаў, хтосьці быў там пешшу, хтосьці прыязжаў да маці Божай Будслаўскай на аўто. У 2018 годзе Будслаўскі фэст ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У мястэчку Лучай знаходзіцца Касцёл Св.Тадэуша. Будаўніцтва касцёла спансіравала сям’я Агінскіх. Цяпер гэта апошні іезуіцкі касцёл на Беларусі і адзін з найпрыгажэшых. Так, так, вам трэба яго пабачыць!

У Паставах запрашаюць пабачыць касцёл Святога Антонія Падуанскага. Да яго звяртаюцца пры пошуку страчаных рэчаў, Св. Антоній дапамагае знайсці людзям не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае: каханне, надзею, сумленне, Бога.

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях. Адзіны храм на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які не зачыняўся на працягу 400 год свайго існавання.

Кошт вандроўкі — 45 рублёў/ 43 рублі.

Гід — Зміцер Моніч

Адпраўленне — Мінск (Дружная) а 8.00. Збор а 7.45.

Стаўце падабайкі, калі таксама збіраецеся паехаць. Пішыце, каб замовіць месцы ва ўтульным экскурсійным аўтобусе, або тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp;
+375 29 765-25-45;
+375 17 222-33-21;
+375 17 222-38-78 (Дзіна).

Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем. Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

ТАА «БелЮніІнтэрКом». 
УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031