Знайсці
12.02.2019 / 11:341РусŁacБел

Вынесены прысуд жыхару Рагачова, які збіў 12-гадовага хлопчыка на спартыўнай пляцоўцы

Мужчына асуджаны на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім абласным судзе.

Таксама суд пастанавіў выплаціць на карысць законнага прадстаўніка хлопчыка 60,73 рубля ў якасці кампенсацыі матэрыяльнай шкоды і 4 тысячы рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Як паведамлялася, вечарам 8 верасня ў адным з двароў райцэнтра падчас гульні ў футбол 12-гадовы падлетак прамахнуўся і ўдарыў міма мяча - па назе 7-гадовага гульца. У адказ бацька апошняга збіў крыўдзіцеля свайго сына. Абодва хлопчыка былі дастаўлены ў бальніцу. Мама 12-гадовага падлетка звярнулася ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031