Даслаць навіну
Знайсці
11.02.2019 / 12:28 7

Ганна Норкус (Шарэйка) прызнана Чалавекам года Віцебшчыны

Павялічыць выяву

Гендырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Норкус стала «Чалавекам года Віцебшчыны — 2018». Ганаровага звання кіраўнік прадпрыемства ўдастоена за высокія дасягненні ў вытворчай дзейнасці: пад яе кіраўніцтвам птушкафабрыка паказвае стабільны фінансавы вынік працы, піша БелТА.

БелТА дадае, што прызнанне спажыўцоў пацвярджаюць прэстыжныя ўзнагароды: па выніках мінулага года брэнд «Ганна» адзначаны прэміяй спажывецкага прызнання «Народная марка», а ў прафесійным конкурсе «Брэнд года — 2018» стаў уладальнікам сярэбранага медаля ў намінацыі «Прадукцыя з мяса птушкі».

Нагадаем, што ў жніўні 2014 года сенатар Ганна Шарэйка была змешчана ў СІЗА.

Крымінальная справа ў дачыненні да яе і яшчэ шасці супрацоўнікаў фабрыкі і прадстаўнікоў кампаній-пастаўшчыкоў слухалася ў Вярхоўным судзе чатыры месяцы: з лютага 2016 года. Усім ім было прад'яўлена абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (арт. 18, ч. 2 арт. 424 КК). Па версіі следства, Шарэйка, будучы гендырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, уступіла ў карупцыйную змову з Вальдэмарасам Норкусам, дырэктарам літоўскай фірмы «Даймас» і заснавальнікам кампаніі «Руском-Р» (ён абвінавачаны ў саўдзельніцтве), праз якую ішлі пастаўкі у Віцебск камбікармоў і кармавых дабавак.

Прысуд быў вынесены ў чэрвені 2016 года. Ганна Шарэйка прысуджаная да 2,5 года пазбаўлення волі са штрафам 150 базавых велічыняў. Вальдэмарас Норкус атрымаў 2 гады пазбаўлення волі і штраф у 150 базавых велічынь.

Пры гэтым усе абвінавачаныя, супрацоўнікі птушкафабрыкі, вызваленыя ў зале суда з улікам адбытага пакарання і амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі. Норкус выйшаў на волю праз месяц, а неўзабаве Шарэйка і Норкус пажаніліся.

Цікава, што ў 2011—2014 гадах Віцебская бройлерная птушкафабрыка была прыбытковай, а 2014-ы год скончыла і зусім у першай дваццатцы самых прыбытковых ААТ краіны (150 млрд рублёў чысты прыбытак). Па выніках 2015 года, калі Шарэйка была ў СІЗА, яе чыстыя страты склалі 50 млрд рублёў.

Па вызваленні з СІЗА Ганна Норкус здолела вярнуць птушкафабрыцы лідарскія пазіцыі.

4
Pcholkin / адказаць
11.02.2019 / 18:43
Яна годна гэтага звання ...
Умница!
Снимаю шляпу! ...
------------------------------------------------------
Из одних крайностей в другие.
А если без эмоций. Подогретых однобоким текстом.
 Напомню,слишком эмоциональным - так просто, сенаторами и человеками года, не становятся.,Их не избирают. Их назначают. И, если ( в который раз) понравилась нынешним назначателям - может не всё уж и так восхитительно?
Правда, чего у неё не отнимешь - сильная женщина.
2
Палкоўнік Зэман / адказаць
11.02.2019 / 22:27
А цi выплацiлi ёй кампенсацыю за незаконнае ўтрыманне пад вартай? А цi пакараныя тыя, хто шыў справу белымi нiткамi???
0
Pcholkin / адказаць
11.02.2019 / 23:21
Палкоўнік Зэман,
 А цi выплацiлi ёй кампенсацыю
А цi пакараныя тыя
------------------------------------
А цi адмянілі прысуд?
А цi (хоць бы) паспрабавала яна апратэставаць прысуд?
А цi не яе гэта словы?:
Проверяли, но они и должны были проверять. А как по-другому? Я понимаю ту озабоченность государства, которое хочет, чтобы везде был порядок. Если что — потом разбираются. И по делу Мальцева также разобрались. Наши органы нельзя обмануть. Я очень благодарна этому СИЗО за то, что они относятся ко всем одинаково. Я должна сказать спасибо за то свое задержание. Ничего, это для нас тоже какой-то урок, закалка. Люди, сильные по жизни, не становятся слабее в таких местах. Только сильнее: еще больше закаляются и больше хотят работать, приносить пользу.
Чалавек за парадак, а вы пра якую то там сатысфакцыю ... (
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30