Знайсці
01.02.2019 / 15:45РусŁacБел

Хакеры апублікавалі 2,2 мільярда пароляў

pixabay.com

Эксперты ў сферы кібербяспекі выявілі ў свабодным доступе на хакерскіх форумах і ў торэнтах базу з 2,2 мільярда імёнаў і пароляў карыстальнікаў узламаных баз дадзеных, піша Wired. Туды патрапілі, у прыватнасці, дадзеныя карыстальнікаў Yahoo, Dropbox і LinkedIn.

Раней у студзені аўстралійскі спецыяліст Трой Хант паведаміў, што знайшоў частку гэтай базы, якую назвалі Collection # 1, на воблачным сэрвісе Mega. У ёй былі каля 773 мільёнаў адрасоў электроннай пошты і больш за 21 мільёны пароляў да іх, сабраных з 2008 года. Пазней іншыя даследчыкі знайшлі новыя часткі базы (Collections # 2-5), у якіх у агульнай складанасці 845 гігабайт выкрадзеных дадзеных.

Эксперт па кібербяспецы Крыс Роўланд, які спампаваў усе пяць баз, назваў іх найбуйнейшым сходам выкрадзеных дадзеных у гісторыі. Ён высветліў, што гэтыя базы прайшлі не менш чым праз 130 распаўсюджвальнікаў і іх спампавалі больш за тысячу разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031